Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу.

Дзейнасць Банк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску.

Рэквізіты Юрыдычны адрас: Мінск, вул. Сурганава, 28.

S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.

Тэлекс: 252075 BBSB BY.

Былыя акцыянеры Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %).

Гісторыя Дагавор пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» быў падпісаны 12 снежня 2007 года ў Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года. Урачыстае адкрыццё банка адбылося ў кастрычніку 2008 года.

Ліквідацыя У кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала тыс. еўра.

З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб’яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Былыя банкі Беларусі