Мікалай Рыгоравіч Каваленка (нар. , в. Чарсцвяды, Ушацкі раён — ) — беларускі навуковец. Кандыдат філалагічных навук (1969).
Біяграфія Закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут (1959). У 1959—1962 гадах працаваў настаўнікам у Кубліцкай сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам Княжыцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1962—1986 гадах выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава.
У 1969—1970 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1970—1972 гадах навуковы рэдактар літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 года старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Навуковая дзейнасць Аўтар шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх «Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове».
Літаратура Каваленка Мікалай Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 551.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі