Бра́цкая магіла — вайсковае пахаванне 1941—1944 гадоў у Беларусі, у горадзе Крупкі Мінскай вобласці.
Апісанне Брацкая магіла знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада на могілках. Пахаваны 30 воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (прозвішчы пахаваных невядомы) і Герой Савецкага Саюза Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў.
Стэла з чорнага мармуру ўстаноўлена ў 1962 годзе. Вышыня стэлы — 2,7 м, шырыня — 1,2 мБрацкая магіла Датаванне каштоўнасці 1941—1944 гады.
Катэгорыя:Брацкія магілы Крупскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Крупак