Стральба каля будынка ФСБ, таксама Страляніна на , Расстрэл ФСБ на Лубянцы — злачынства, здзейсненае ў Маскве 19 снежня 2019 года. У выніку страляніны трое людзей (уключаючы меркаванага злачынца) загінулі і пяцёра атрымалі раненні.

Асоба стралка Жыхар Падмаскоўнага Падольска Яўген Фаціхавіч Манюраў. Нарадзіўся 16 красавіка 1980 года. Скончыў і наведваў курсы ў Вышэйшай школе эканомікі. У 2014—2015 гадах Манюраў узначальваў у Подольску мікрапрадпрыемства (як індывідуальны прадпрымальнік), працаваўшы ў галіне права і займаўся кансультацыямі па пытаннях камерцыйнай дзейнасці і кіравання (згодна з дадзенымі )Что известно об устроившем стрельбу на Лубянке.

Па некаторых дадзеных Яўген Манюраў некаторы час быў актыўным сябрам палітычнага руху , які ўзначальвае дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» «Фонтанка»: ФСБ связала стрелявшего на Лубянке с движением ЭНО.

Акрамя гэтага, Манюраў удзельнічаў у спаборніцтвах Маскоўскага гарадскога стралкова-спартыўнага клуба ДТСААФ. У лістападзе 2019 года Манюраў заняў трэцяе месца на спаборніцтвах. Па словах яго маці, Манюраў не меў блізкіх сяброў, ні з кім асабліва не кантактаваў і не знаходзіўся ў адносінах.

Следства абвінаваціла этнанацыяналістычную арганізацыю «Этнічнае Нацыянальнае Аб’яднанне» ў датычнасці да страляніны. Як піша выдавецтва «» — «ФСБ упэўнена — ліквідаваны Яўген Манюраў уваходзіў у сталічную ячэйку новага вучэння „ЭНА“». Як стала вядома «Фонтанцы» 22 снежня, аператыўнікі Цэнтра „Э“ і Службы па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам УФСБ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці нанеслі візіт 40-гадоваму пецярбуржцу Дзмітрыю Баброву, у мінулым вядомаму як „“».

У сваю чаргу, ЭНА абвергла сваю датычнасць да тэракту.

Ход падзей У чацвер 19 снежня 2019 года каля 18 гадзін Яўген Манюраў, знаходзячыся каля прыёмнай ФСБ на Лубянцы, адкрыў страляніну па супрацоўнікам ФСБ з паўаўтаматычнага карабіна «»Кем был лубянский стрелок Евгений Манюров. Мы собрали все версии, BBC, 24.12.2019. Стральба супала па часе з урачыстым канцэртам, прысвечаным — прафесійнаму святу супрацоўнікаў ФСБ, і Расіі, раней вядомага як «Дзень чэкіста», святкуецца штогод 20 снежня. Канцэрт, на якім прысутнічаў Уладзімір Пуцін і вышэйшыя кіраўнікі спецслужб, спынены не быўПерестрелка у здания ФСБ на Лубянке. Что важно знать.Нападение на Лубянку. Главное Причина атаки на ФСБ неизвестна. Ее не расследуют как теракт. Пяцёра людзей былі паранены, пасля двое з іх памерлі ў бальніцы. Пачуўшы стрэлы, мінакі разбегліся, кіроўцы пачалі выбягать са сваіх аўтамабіляў. Аднак частка людзей, прыняўшы страляніну за гукі феерверку ці будаўнічых работ, не стала бегчы. Некаторыя людзі, зразумеўшы, што гэта страляніна, усё роўна засталіся назіраць за тым, што адбываецца.

Манюраў дабег да плошча Вароўскага, дзе ў перастрэлцы забіў супрацоўніка спецкамендатуры ФСБ, які на ёй дзяжурыў адзеты ў форму супрацоўніка ДІБДР, і спрабаваў схавацца ў . Супрацоўнікі паліцыі ачапілі раён страляніны.

Байцы Расгвардыі і паліцыі, якія прыбылі на месца страляніны, занялі пазіцыі і адсачылі злачынца, які схаваўся за калонай, пасля чаго адкрылі стральбу па ім. Трэцім выстралам злаўмыснік быў забіты. У рукзаку нападніка была граната. Па дадзеных некаторых СМІ, пры ператрусах у яго кватэры знайшлі сем адзінак зброіВосстановлены события последних часов жизни стрелка с Лубянки.

Рэакцыя Першапачаткова прэс-служба ФСБ паведамляла аб адным стралку, затым аб трох, якія нібыта напалі на прыёмную ФСБ, прычым двое былі на месцы, яшчэ адзін выбег на вуліцу, дзе стаў адстрэльвацца. Пазней у прэс-службе заявілі, што нападнік быў усё ж адзін.

Наступствы У студзені 2020 года былі звольненыя супрацоўнікі ФСБ «з добрымі пасадамі», якія спрыялі вытворчасці і ўцечцы аматарскіх кадраў са стралянінай, зробленых з памяшканняў ФСБПервоисточник — ЗНАК.ком Вторичный источник — Коммерсантъ.

Заўвагі

Спасылкі LIFE — Бой у цэнтры Масквы. Што адбывалася наўкола будынка ФСБ Новая Газета — Страляніна ля будынка ФСБ у цэнтры Масквы, ёсць пацярпеўшыя Выданне «Газета» — «Людзі ў истерике»: смертельная калатнеча ля будынка ФСБ

Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:Падзеі 19 снежня Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2019 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі Катэгорыя:2019 год у Маскве