Майкл Д’Андрэа (), таксама ёсць варыянт напісання як дэ АндрэаОрганизатор убийства генерала Сулеймани погиб в Афганистане в авиакатастрофе // ИноСМИ, 28 января 2020 — супрацоўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, кіраўнік амерыканскай праграмы кропкавых забойстваў з дапамогай беспілотнікаў па ўсяму Блізкаму Усходу. Атрымаў мянушку «Аятала Майк».

Раннія гады Д’Андрэа вырас у Паўночнай Вірджыніі. Ён сустрэў сваю жонку, калі працаваў за мяжой у Цэнтральным разведвальным упраўленні, і прыняў іслам, каб ажаніцца з ёй. Яго жонка, Фарыда Курымджы д’Андрэа, з’яўлялася дачкой багатай мусульманскай сям’і з Маўрыкія гуджарацкага паходжання .

Кар’ера Д’Андрэа ўладкаваўся ў ЦРУ ў 1979 годзе. Ён пачаў сваю замежную кар’еру ў Афрыцы і лічыўся афіцэрам дыпламатычнай службы ў пасольстве ЗША ў Дар-эс-Саламе, ТанзаніяKey Officers of Foreign Service Posts: Guide for Business Representatives  — ISBN 9780788148682.. Раней Д’Андрэа займаў пасаду рэзідэнта ў Каіры, а затым у Багдадзе. Быў адным з чыноўнікаў ЦРУ, якія не змаглі адсачыць Навафа аль-Хазмі, які пазней возьме ўдзел у нападах 11 верасня.

У 2006 годзе ўзначаліў Цэнтр па барацьбе з тэрарызмам, замяніўшы Роберта ГрэньеCockburn, Andrew. Kill Chain: The Rise of the High-Tech Assassins. — Henry Holt and Company , 2015. — ISBN 9780805099270.. На працягу свайго дзевяцігадовага знаходжання на пасадзе Д’Андрэа кіраваў сотнямі атак амерыканскіх беспілотнікаў у Пакістане і Емене.

Падчас «палявання» на Усаму бін Ладэна Д’Андрэа займаўся аналізам даных пра тое, хто, акрамя бін Ладэна, можа знаходзіцца ў мэтавым комплексе ў АбатабадзеZenko, Micah. Red Team: How to Succeed By Thinking Like the Enemy. — Basic Books, 2015. — P. 100—101. — ISBN 9780465073955.

Аператыўнікі Д’Андрэа таксама сачылі за допытамі Абу Зубайда, Абд аль-Рахіма ан-Нашыры і Халіда Шэйха Махамеда. Як паведамлялася, ён быў датычны да забойства члена «Хезбалы» Імада Мугніі ў Дамаску.

У 2017 годзе быў прызначаны кіраўніком агенцтва ў Іране.

У 2019 годзе яму прыпісвалі арганізацыю забойства 300 дэманстрантаў падчас хваляванняў у Іраку. Як мяркуецца, менавіта Д’Андрэа быў арганізатарам атакі на аэрапорт Багдада 3 студзеня 2020 года, адной з ахвярай якой апынуўся іранскі генерал Касем Сулеймані.

Меркаваная гібель 27 студзеня 2020 года на тэрыторыі, падкантрольнай афганскаму радыкальнаму руху «Талібан», пацярпеў крушэнне самалёт Bombardier E-11. ВПС ЗША пацвердзілі гэта, аднак без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Адказнасць за інцыдэнт адразу ўзяў на сябе рух «Талібан», удакладніўшы, што сярод шасці загінулых ёсць афіцэры ЦРУ. 28 студзеня, па паведамленні агенцтва Mehr са спасылкай на крыніцы ў расійскай разведцы, стала вядома, што ў выніку крушэння амерыканскага ваеннага самалёта ў правінцыі Газні ў Афганістане загінуў афіцэр ЦРУ Майкл Д’Андрэа. Пры гэтым афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб яго гібелі не паступала.

У папулярнай культуры Д’Андрэа стаў прататыпам «Ваўка» з фільма Кэтрын Бігелоу «Мэта нумар адзін».

Зноскі

Катэгорыя:Постаці ЦРУ