Фёдар Лаўрэнцьевіч Каралёў ( — ) — беларускі ваенны ўрач-хірург, палкоўнік медыцынскай службыКоролев Федор Лаврентьевич (5.01.1904 — 24.07.1963) .
Біяграфія Пасля заканчэння Смаленскага медыцынскага інстытута (1930) працаваў загадчыкам Алексінскай бальніцы Смаленскай вобласці. З 1931 года ў Чырвонай Арміі, праходзіў службу ў якасці малодшага ўрача кавалерыйскага палка, начальніка ваеннага шпіталя. Браў актыўны ўдзел у савецка-фінляндскім ваенным канфлікце. У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік медыцынскай часткі шпіталяў некалькіх франтоў. Пасля вайны быў галоўным хірургам Ваенна-медыцынскага ўпраўлення, Ваенна-медыцынскага аддзела Беларускай ВА (1952-57).
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі.
Крыніцы
Літаратура Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 193—194.
Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны