Вытворчасць алейных культур у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем алейных культур у адмысловых гаспадарках.

Плошча пасеваў

Дыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў алейных раслін у Беларусі у тыс. гаДинамика посевных площадей сельскохозяйственных культур в ЕАЭС, тыс. га. С. 20 .

Дыяграма паказвае змену долі насаджэнняў алейных раслін ў агульнай плошчы, занятай сельскагаспадарчымі культурамі ў Беларусі у %.

Як можна бачыць, як агульная плошча алейных культур, так і доля алейных у структуры ўсіх насаджэнняў з гадамі памяншалася.

Галоўныя культуры

Рапс Соя

Рапс

У Беларусі рапс з’яўляецца асноўнай алейнай культурай, якая пакрывае дэфіцыт алею для харчовых і прамысловых мэтаў, а таксама кармавога бялку для патрэбаў жывёлагадоўлі. У цяперашні час азімы рапс можа расці практычна ва ўсіх абласцях краіны, аднак перазімоўка яго зніжаецца з захаду на ўсход. Пасеў азімага рапсу ва ўсходніх рэгіёнах — Віцебская, Магілёўская і паўночна-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці — адбываецца на 7-10 дзён раней, чым у заходніх абласцяхРапс. С. 23 .

Дыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў рапсу ў Беларусі у тыс. гаДинамика площади посевов масличных в разрезе основных культур, тыс. га. С. 27-27 .

У Беларусі цікавасць сельгаставаравытворцаў да вырошчвання гэтай культуры знізіўся па прычыне неспрыяльных умоў надвор’я. Максімальны паказчык пасеваў рапсу ў краіне быў зафіксаваны ў 2012 годзе — 439 тыс. га. Аднак на фоне значнай гібелі пасеваў і патрэбы у перасеве, патрабавальным дадатковых фінансавых выдаткаў, за 4 сезона дадзены паказчык паменшыўся ў 2 разы да 229 тыс. га. Акрамя таго, скарачэнне пасяўных плошчаў пад рапсам ў Беларусі шмат у чым звязана са зніжэннем коштаў на рапсавы алей на сусветных рынках.

Дыяграма паказвае змены ўраджайнасці рапсу ў Беларусі у ц/гаДинамика площади посевов масличных в разрезе основных культур, тыс. га. С. 33 Урожайность сельскохозяйственных культур по территории Республики Беларусь .

Забеспячэнне насеннем

Табліца паказвае дынаміку імпарту насення рапсу ў Беларусь у ц/гаДинамика импорта семян рапса для посева в государства ЕАЭС. С.40 .

2012 2013 2014 2015 2016 У тонах 154,3 243,5 259,2 318,7 268,8 У млн. долараў 2,2 3,4 3,9 3,6 2,9

Табліца паказвае долю імпартнай залежнасці Беларусі па насенню рапсу ў %Доля импортной зависимости государств ЕАЭС по семенам различных масличных культур, %. С.48 .

2012 2013 2014 2015 2016 5,9 9,7 10,4 20,5 19,6

Соя

У Беларусі вырошчванне соі прыжываецца марудна. Першыя доследныя пасадкі адносяцца да сярэдзіны 90-х гадоў. Нязначныя плошчы заняты на паўднёвым захадзе краіны ў Пінскім і Лельчыцкім раёнахСоя. С. 22 .

Імпарт соі

Табліца паказвае дынаміку імпарту соі ў БеларусьДинамика импорта соевых бобов в государства-члены ЕАЭС. С. 149 .

2012 2013 2014 2015 2016 У тыс. тон 3,1 1,9 3,1 6,3 77,6 У млн. долараў 1,4 1,2 1,7 2,6 29,7

Такім чынам можна бачыць, што патрэбы рынка па соевых бабах не задавальняюцца, таму маецца патэнцыял развіцця дадзенай галіны.

Забеспячэнне насеннем

Табліца паказвае дынаміку імпарту насення соі ў Беларусь у ц/гаДинамика импорта семян сои для посева в государства ЕАЭС. С. 44 .

2012 2013 2014 2015 2016 У тонах 914,0 420,0 - - 0,1 У тыс. долараў 953,7 396,0 - - 0,2

Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі Катэгорыя:Алейныя культуры