Сцяг Радашковічаў — адзін з афіцыйных сімвалаў гарадскога пасёлка Радашковічы Маладзечанскага раёна. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Беларусі 23 снежня 1999 года № 38.
Апісанне Палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, з трыма касіцамі, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — зялёнага і ніжняй — белага колеру.
Сцяг Радашковічаў незвычайны па сваёй форме. У пераважнай большасці сучасныя флагі, як у Беларусі, так і ў іншых краінах, — прамавугольныя. Гэты ж мае так званыя косы, якія найбольш часта сустракаліся ў сярэднія вякі.
Аўтар сцяга А. А. Шпунт.
Гл. таксама Герб Радашковічаў
Катэгорыя:Радашковічы Радашковічы Катэгорыя:1999 год у Беларусі