«Чарадзе́й» (), «Два све́ты» () — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесерыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасці, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Рэжысёрам серыяла выступіў Ноэль Прайс, аўтарамі сцэнарыя — Марк Шырэфс і Джон Томсан.

Пасля серыяла «Чарадзей» быў выпушчаны другі серыял пад назвай «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона», у якім Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж паўтарылі свае ролі Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна.

Сюжэт Школьны клас знаходзіцца ў лагеры ў аўстралійскіх Блакітных гарах. Тут Пол Рэйналдс выпадкова трапляе ў , дзе існуе іерархічнае і меней тэхналагічнае грамадства. Пол заводзіць сяброўства з дзяўчынай на імя Рыяна.

Рыяніным сусветам кіруюць так званыя «Чарадзеі», якія маюць здольнасць кіраваць статычнай электрычнасцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых металічных машынах. Некаторыя з чарадзеяў карыстаюцца сваімі здольнасцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў з’яўляецца Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.

Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чарадзеяў на Рыяну, яе сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазней Пол пераносіць Рыяну назад у яе свет, але цяпер услед за ім у наш свет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад бацькі Пола больш магутныя даспехі, каб адолець іншых Чарадзеяў.

Пол раскрывае планы Ашкі, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чарадзеяў. Рыяна становіцца новым вучнем чарадзея Корэана. Каб пазбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусветамі перакрываюць назаўжды.

Акцёрскі склад — Пол Рэйналдс — Рыяна — Алекс Катсоніс — Катрына Маглтан — Ашка — Браян Рэйналдс — Корэан — Грыван

Вытворчасць Аўтарамі сцэнарыя серыяла выступілі Марк Шырэфс і Джон Томсан. Пры працы над сцэнарыем праводзілася вывучэнне навуковых пытанняў, звязаных з сюжэтам. Так, электрамагнітныя тэхналогіі, якімі карыстаюцца чарадзеі, да некаторай ступені маюць рэальную аснову. Марк Шырэфс адзначае: «Калі ты ствараеш у сваім уяўленні свет, ты павінен быць перакананы, што ён праўдападобны. Таму даводзіцца прыкласці шмат намаганняў да таго, каб прыдумаць такі свет, і быць упэўненым, што ўсё выйшла лагічна».

Здымкі праходзілі з 11 ліпеня па 15 кастрычніка 1994 года ў Польшчы і з 23 студзеня па 29 красавіка 1995 года ў Аўстраліі. Месцамі здымкаў былі Кракаў, Пяскова-Скала, і (Польшча), а таксама Сідней і Блакітныя гары (Аўстралія).

Спіс эпізодаў № Назва Рэжысёр Сцэнарысты Дата прэм’еры

Працяг У 1997 годзе серыял займеў другую часту — «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона» — у якой і вярнуліся да роляў Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна. Сцэнарысты серыяла сцвярджаюць, што прадзюсар выказваў думку пра магчымы трэці сезон, падзеі якога меліся адбывацца ў Перу, а таксама пра асобны фільм у сусвеце Чарадзеяў. Тым не менш, гэтыя планы не ажыццявіліся. У 2013 годзе партал «» у рубрыцы «Галівуд! Адаптуй гэта» падымаў пытанне пра неабходнасць зрабіць рымейк серыяла, аднак на дадзены момант гэтага таксама не адбылося.

Крыніцы

Спасылкі Чарадзей на сайце «Filmweb.pl»

Катэгорыя:Тэлесерыялы 1995 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя тэлесерыялы Катэгорыя:Фантастычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы Аўстраліі Катэгорыя:Тэлесерыялы Польшчы Катэгорыя:Тэлесерыялы пра паралельныя сусветы