Матэа Брыгі (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера Клубная Выхаванец клуба «Рыміні», у 2000 годзе быў набыты «Ювентусам», дзе, аднак, не здолеў замацавацца. У 2002 годзе турынскі клуб прадаў 50% правоў на іграка «Парме», як частка па пераходзе ў «Ювентус» Марка Дзі Вая. У 2004 годзе «Ювентус» выкупіў усе правы на Брыгі і адразу прадаў яго ў «Рому». Рымскі клуб, у сваю чаргу, аддаў Матэа ў арэнду ў «К’ева», дзе той правёў тры сезоны.

У 2007 годзе Брыгі вярнуўся ў «Рому» і здолеў замацавацца ў складзе. У 2008 годзе падоўжыў катракт да 2012 года, а ў 2010 — да 2014 года. У сезоне 2008/09 з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Ромы» ў Лізе чэмпіёнаў, а ў сезоне 2009/10 дапамог рымскаму клубу заняць высокае другое месца ў чэмпіянаце Італіі.

У жніўні 2011 года быў аддадзены ў арэнду ў «Аталанту», а праз год на тых жа правах стаў іграком «Тарына». Улетку 2013 года перайшоў у турынскі клуб на трывалай аснове, але ўжо ў студзені 2014 года перабраўся ў «Сасуола», якому дапамог пазбегуць вылету з Серыі A па выніках сезона 2013/14.

20 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з «Балонняй». 15 ліпеня 2016 года перайшоў у клуб Серыі B «Перуджа». У студзені 2018 года стаў іграком «Эмпалі». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Быў трывалым іграком моладзевай зборнай Італіі, у складзе якой выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2002, а таксама выйграў чэмпіянат Еўропы 2004 і кваліфікаваўся на Алімпійскія гульні.

У 2002 годзе, ва ўзросце 21 года, дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць нацыянальнай зборнай Славеніі. Аднак, наступны раз трапіў у зборную толькі праз шэсць гадоў, калі згуляў у некалькіх матчах адбору да чэмпіянату свету 2010. Усяго за зборную правёў 4 матчы.

Дасягненні «Ювентус»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2002

«Рома» Уладальнік Суперкубка Італіі: 2007 Уладальнік Кубка Італіі: 2008

Італія (да 21): Чэмпіён Еўропы: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Перуджа Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Рыміні