Гіём Гальен (; нар. , Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія Нарадзіўся 8 лютага 1972 года ў Нёі-сюр-Сен. Трэці з чатырох сыноў у сям’і, якая належыць да вышэйшых колаў парыжскай буржуазіі. Яго маці паходзіць з руска-грузінскай арыстакратычнай сям’і, бацька — бізнесмен. Школьныя гады правёў у англійскім пансіёне, у Францыі вывучаў гісторыю. У 18-гадовым узросце паступіў у прэстыжную тэатральную школу «Курсы Фларан». Вышэйшую адукацыю атрымаў у Вышэйшай Нацыянальнай кансерваторыі драматычных мастацтваў у Парыжы. Пасля заканчэння інстытута ў 1998 становіцца членам трупы Камеды Франсэз.

У кіно дэбютаваў у 1992 годзе, з’явіўшыся ў невялікай ролі ў фільме Шарля Немеса «Дошка гонару». За сваю кар’еру зняўся амаль у 50-ці карцінах, вядомыя сярод якіх «Астэрыкс і Абелікс у Брытаніі» (2012), камедыя «Месье Ібрагім і кветкі Карана» (2003) рэжысёра Франсуа Дзюпейрона, біяграфічная стужка «Марыя-Антуанэта» (2005 г.) Сафіі Копалы.

У 2005 годзе Гальен стварыў лібрэта для балета Нікаля Лерыша «Калігула», затым у 2011 годзе перанёс на сцэну Вялікага тэатра «Згубленыя ілюзіі» Анарэ дэ Бальзака.

У 2013 годзе на «двухтыднёвіку рэжысёраў» Канскага кінафестывалю адбылася прэм’ера камедыі «Я, зноў я і мама», у стварэнні якой Гальен упершыню выступіў не толькі як акцёр, але і як пастаноўшчык, прадзюсар і сцэнарыст. Крытыкі адзначылі дэбютанта, узнагародзіўшы яго прэміяй Міжнароднай канферэнцыі ігравога кіно CICAE і прызам Таварыства драматычных аўтараў і кампазітараў (SACD) у катэгорыі «лепшы фільм».

Гіём Гальен таксама часты удзельнік розных тэлевізійных праграм і шоу ў Францыі; з верасня 2009 года з’яўляецца вядучым перадачы «Ça peut pas faire de mal» на радыё «France Inter», дзе зачытвае ўрыўкі літаратурных твораў.

У лістападзе 2008 годзе Гіём Гальен быў узнагароджаны Ордэнам «За заслугі», у 2013 годзе ён стаў афіцэрам Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі.

Фільмаграфія (выбранная)

Акцёр 1992 — Дошка гонару / Tableau d'honneur— дэбют 1995 — Сабрына / Sabrina— асістэнт 1997 — Урок танго / The Tango Lesson— сябра Пабла 1999 — Адна за ўсіх / Une pour toutes — рыэлтар 2000 — Дансэр / The Dancer — артыст "Аднарога" 2003 — Фанфан-цюльпан / Fanfan la Tulipe — Палкоўнік Эме Банавентура Кладіён Дамінік дэ ла Улет 2003 — Месье Ібрагім і кветкі Карана / Monsieur Ibrahim et les fleurs du Coran — прадавец аўтамабіляў 2003 — Братэрства ваўка 2:Вяртанне пярэваратня / La bête du Gévaudan — святы айцец Пуршэр 2004 — Глюк / Narco — Самуэль Пупкін 2005 — «Марыя-Антуанэта» / Marie Antoinette— Шарль Граўе дэ Вержэн 2005 — Месцы ў партэры/ Fauteuils d'orchestre— Паскаль 2008 — Саган / Sagan — Жак Куарэс 2009 — Канцэрт / Le concert — Раймон Лудэрак 2010 — Італьянец / L'Italien— Жак, сябра Мурада' 2012 — Астэрыкс і Абелікс у Брытаніі / Astérix & Obélix: Au service de sa Majesté — Красавакс 2013 — Я, зноў я і мама / Les garçons et Guillaume, à table! — Гіём/Маці 2014 — Іў Сен Ларан / Yves Saint Laurent — Пьер Бяржэ 2015 — Маленькі прынц / Le Petit Prince (агучка — Змей) 2016 — Фатальная цяга / Éperdument — Жан Фярміна Прадзюсар 2013 — Я, зноў я і мама / Les garçons et Guillaume, à table! 2017 — Мэрэлін / Maryline Рэжысёр, сцэнарыст 2013 — Я, зноў я і мама / Les garçons et Guillaume, à table! 2017 — Мэрэлін / Maryline 2017 — Абломаў / Oblomov''

Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Рэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі