Hyundai Accent — гэта кампактны аўтамабіль B класа вытворчасці паўднёвакарэйскай кампаніі Hyundai Motor Company. Выпускаецца з 1994 года. Даступны ў Паўднёвай Карэі, Індыі, Турцыі, Беларусі, Расіі, Украіне, Пакістане, Казахстане і Іране.
У некаторых краінах гэтая мадэль называецца Verna, у Расіі яна прадаецца пад назвай Hyundai Solaris.
Першае пакаленне (1994—1999) thumb|
Бяспека
Другое пакаленне (2000—2005) thumb| У 1999 годзе было прадстаўлена другое пакаленне Accent. Новае пакаленне прыкметна дадало ў габарытах, аўтамабіль стаў шырэй і на 13 сантыметраў даўжэй папярэдніка. Адбыўся рэдызайн кузава: нізка скошаны капот і вялікі вугал нахілу ветравога шкла забяспечылі нізкі каэфіцыент лабавога супору. Змены адбыліся і ў інтэр'еры: новая пярэдняя панэль і матэрыялы аздаблення. Салон стаў больш функцыянальным і ўтульным.
З 2001 года Hyundai Accent пачалі выпускаць на Таганрогскім аўтамабільным заводзе.
Трэцяе пакаленне (2005—2010) thumb| Навінка атрымала рэдызайн пярэдняй часткі кузава, рашоткі радыятара, пазнавальныя буйныя фары галаўнога святла. Невялікім зменам падвергліся таксама бакавыя панэлі кузава і задняя частка аўтамабіля. Абнавіўся і салон Accent, які атрымаў новы дызайн пярэдняй панэлі і новыя матэрыялы аздаблення.
Рухавікі 1,3-літровы бензінавы рухавік, магутнасцю 84 к.с. 1,5-літровы дызельны рухавік з сістэмай непасрэднай падачы паліва, магутнасцю 82 к.с.
Чацвёртае пакаленне (2010—2017) Hyundai Accent чацвёртага пакалення выпускаўся з 2010 года па 2017 год з кузавамі седан і пяцідзверны хэтчбек.
Пятае пакаленне (2017—ц.ч.)
На рынку Паўночнай Амерыкі На рынку Паўночнай Амерыкі мадэль дэбютавала ў верасні 2017 года.
Hyundai адмовілася ад продажаў у ЗША версіі хэтчбек, бо амерыканскія спажыўцы ўсё часцей рабілі выбар на карысць красовераў. Hyundai Canada зняла з продажы седан у 2018 годзе, а пасля 2020 года адмовіліся і ад хэтчбекаў, згарнуўшы такім чынам продажы мадэлі ў гэтай краіне.
Ад пачатку выпуску аўтамабіль абсталёўваўся 1,6-літровым чатырохцыліндравым рухавіком магутнасцю 132 к.с., які спалучаўся з шасціступеньчатай механічнай або шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. У сярэдзіне 2019 года Accent атрымаў новы 1,6-літровы чатырохцыліндравы рухавік сямейства Smartstream магутнасцю 120 к.с. (89 кВт) і 153 Нм круцільнага моманту. Акрамя новага рухавіка замест аўтаматычнай каробкі перадач пачалі ставіць варыятар Smartstream Intelligent Variable Transmission (IVT). Увосень 2021 года ад усталявання механічных каробак перадач адмовіліся і аўтамабіль стаў даступны толькі з варыятарам.
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Accent