Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Мёры, Віцебская вобласць. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на плошчы Загінулых барацьбітоў.
Апісанне На брацкай магіле пахаваны 180 воінаў і 43 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх захопнікаў у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Мёраў.
У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 303—304.
Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мёрскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Славутасці Мёраў