Зоя Якаўлеўна Сяро́ва (, Мінск — ) — вучоны ў галіне фітапатафізіялогііФізілогія хворай расліны, доктар біялагічных навук (1987), прафесар (2001).
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла разам з маці ў Мінску і дапамагала ёй у падпольнай рабоце і выратаванні яўрэйскага насельніцтваСерова Зоя Яковлевна (1929—2008 гг.), доктор биологических наук, профессор // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала навуковым супрацоўнікам ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці і выкладчыкам у сярэдняй школы ў Трасцянцы. У 1956 годзе паступіла ў аспірантуру ў Аддзел сістэматыкі і фізіялогіі ніжэйшых раслін Акадэміі навук БССР, дзе навучалася пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча. З 1956 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі малодшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром аддзела, у 1971—1982 гадах — загадчыкам аддзела, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік.
Навуковая дзейнасць з. Я. Сяровай належаць навуковыя працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіялагічнай канцэпцыі фітагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі. Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Сярод апублікаванага: Окислительно-восстановительные процессы инфицированного растения, [монография] / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; науч. ред. М. Н. Гончарик, [Текст] — Минск: Наука и техника, 1982. — 230, с. — табл.; Метаболизм нуклеиновых кислот у растений в связи с грибной инфекцией. — Мн., 1986. (разам з Г. І. Спірыдонавай); Функции белков в фитопатогенезе. — Мн, 1992. (разам з Л. С. Юшко і Г. М. Падчуфаравай).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «Ветэран працы» Юбілейныя медалі Ганаровыя граматы Нацыянальнай акадэміі навук і Інстытута эксперыментальнай батанікі. Праведнік народаў свету (1994). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007).
Літаратура
Праведники народов мира Беларуси: живые свидетельства Беларуси / Составители: К. И. Козак, М. И. Крапина [и др.]; под ред. В. Ф. Балакирева, К. И. Козака. — Минск: И. П. Ловинов, 2009. — С. 34, 136—140. — 292 с. — SBN 978-985-6901-50-1.
Спасылкі Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск: БГУ, 2011. — 327 с : ил. — ISBN 978-985-518-517-9. Серова Зоя Яковлевна (1929—2008 гг.), доктор биологических наук, профессор // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Серова, Зоя Яковлевна (кандидат биологических наук; 1929—2008) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Премии Национальной академии наук Беларуси 2007 года // НАН Беларусі
Серова Зоя Яковлевна // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Праведнікі народаў свету