Гіпаліт Грынцэвіч (; 1876, Ковеншчына — 15 кастрычніка 1933дата на надмагіллі, Вільня) — інжынер-архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасля здачы экзамену ён паступіў на архітэктурны факультэт Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 годзе. Яго дыпломны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнання яго выдатных здольнасцей ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады. Да 1912 года працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 года пераехаў у Маскву, дзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам па праекце Аляксандра Памяранцава.

У 1919 годзе вярнуўся з савецкай Расіі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 года працаваў у галіне ваеннага будаўніцтва. У лістападзе 1921 года быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (; пазней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных у час вайны.

З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў ВільніВольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках .

Быў членам Віленскага кола Саюза польскіх інжынераў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1933 года ў Вільні. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя РосыPiotr Paweł Cypla Ród Hryncewiczów. Uzupełnienia — Warszawa: Piotr Paweł Cypla, 2014. — 54 s..

Творчасць Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, размешчаных на лініі Беласток — Брэст-над-Бугам — Стоўбцы, а таксама на іншых участках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Брэст-над-Бугам (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Генелам (), з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Генелам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узведзеную ў 1926 годзе.

Сям’я У 1910 годзе ажаніўся з Казімірай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942).

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Ваўкавыска Катэгорыя:Архітэктары Слоніма Катэгорыя:Архітэктары Пінска