Помнік Марыі Васілеўне Акцябрскай — помнік у аграгарадку Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны перад будынкам сельсавета.

Апісанне У 1981 годзе паблізу месца апошняга бою Героя Савецкага Саюза М. В. Акцябрскай пастаўлены манумент, які складаецца з 4 гранёных блокаў і завяршаецца стылізаванымі крыламі. На верхнім блоку — барэльефная выява гераіні ў шлемафоне. Справа ад манумента — гарызантальная пліта з адбіткам гусеніц танка і 2 дошкамі з надпісамі-прысвячэннямі.

Архітэктар помніка А. Сцяблецкі.

Літаратура Помнік Акцябрскай Марыі Васілеўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 296. Экіпажу «баявой сяброўкі» // Вячэрні Мінск. — 1982. — 17 лютага.

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лёзненскага раёна Катэгорыя:Крынкі (Лёзненскі раён) Катэгорыя:1981 год у Беларусі