Катастрофа Bombardier E-11 у Газні — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася на ўсходзе Афганістана. Першапачаткова памылкова паведамлялася пра падзенне пасажырскага авіялайнера авіякампаніі Ariana Afghan AirlinesИсточник // www.kommersant.ru, але пазней высветлілася, што разбіўся самалёт Bombardier E-11A, які належаў ВПС ЗША. Абодва пілоты на яго борце загінулі.

Самалёт Bombardier E-11A — ваенная мадыфікацыя самалёта Bombardier Global Express; рэгістрацыйны нумар 11-9358, серыйны 9358. Першы палёт здзейсніў у 2009 годзе. Самалёт знаходзіўся ў эксплуатацыі 430-й экспедыцыйнай электроннай баявой эскадрыллі ў якасці баявога вузла паветранай сувязі (BACN)https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html. Усяго ў ВПС ЗША выкарыстоўваліся 4 такіх самалёта, усе ў Афганістане. Апаратура сувязі на такіх самалётах займаецца перадачай паведамленняў і даных паміж рознымі наземнымі групамі і сістэмамі сувязі.

Катастрофа Борт 11-9358 знаходзіўся на вышыні каля 12 500 метраўhttps://www.newsweek.com/navy-seals-recover-two-bodies-us-plane-wreckage-taliban-held-territory-1484412, такая вышыня недасяжна для сродкаў СПА руху «Талібан»https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html "... an altitude high above the range of any Taliban weaponry"https://www.bbc.com/news/world-asia-51264744 "But the Taliban are not believed to have the sorts of anti-aircraft missiles needed to bring down a high-flying aircraft.".

Самалёт разбіўся каля 13:10 па мясцовым часе (08:40 UTC) на тэрыторыі правінцыі Газні, прыкладна ў 130 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Кабула, побач з паселішчам "Sado Khelo".

Прадстаўнік ВПС ЗША ў Афганістане паведаміў аб адсутнасці прыкмет таго, што самалёт быў збіты.

Загінулі абодва пілота борта 11-9358 — 46-гадовы камандзір экіпажа, падпалкоўнік Пол К. Вос () і 30-гадовы памочнік камандзіра, капітан Раян С. Фанеуф (). Па некаторых даных, ахвярай таксама стаў агент ЦРУ Майкл Д’АндрэаОрганизатор убийства генерала Сулеймани погиб в Афганистане в авиакатастрофе // ИноСМИ, 28 января 2020. Першапачаткова паведамлялася аб 5-6 ахвярах.

Расследаванне Амерыканскія ваенныя ўлады пачалі расследаванне прычын катастрофы.

28 студзеня ваенныя ЗША наведалі месца катастрофы, забралі бартавы самапісец і знішчылі абломкі самалёта.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021) Катэгорыя:Катастрофы 2020 года Катэгорыя:Падзеі 27 студзеня Катэгорыя:Студзень 2020 года