Міхаіл Паўлавіч Судакоў (нар. , в. Глазуны, Ржэўскі раён, Цвярская вобласць — , г. п. Лёзна, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Член КПСС з 1943 года. Да вайны працаваў на ліцейна-механічным заводзе ў г. Любліна (цянер у межах Масквы). На фронце з 1941 года. Камандзір танкавага ўзвода гвардыі старшы лейтэнант М. П. Судакоў вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Віцебскай вобласці. 25-29 снежня 1943 года каля чыгункі Віцебск-Смаленск і на шашы Віцебск-Орша з узводам знішчыў 40 агнявых кропак, 10 процітанкавых гармат, 6 мінамётаў, 2 бронемашыны, 16 аўтамашын, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі праціўніка, больш за 150 нямекіх салдатаў. Памёр ад ран 30 снежня 1943 года. Пахаваны у гарадскім пасёлку Лёзна, на магіле пастаўлены помнік.

Памяць Імем героя названы вуліцы ў Маскве і Лёзне, на будынку ліцейна-механічнага завода на якім працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошкаЯны вызвалялі Лёзненшчыну.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці