Алякса́ндраўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Александрына.
У пагаспадаркавай кнізе вёскі Александрыны за 1949—1951 гады, у завераных пячаткай і подпісам кіраўніка сельсавета дакументах мясцовых жыхароўЗанальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. — Ф. 1617. Воп. 2. Спр. 109, 167, 204., у спісе выбарчых камісій Мёрскага раёна па выбарах у Вярхоўны Савет СССР у раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна» за 26 студзеня 1950 года назва сельсаветаАб утварэнні выбарчых участкаў па выбарах у Вярхоўны Савет СССР па Мёрскаму раёну. 156—177. Александрынскі выбарчы ўчастак // Большэвіцкая трыбуна. — 1950 г. — 26 студз. — Александрынскі. Прычынай розначытання з сучаснай афіцыйнай назвай, магчыма, было ўтварэнне назвы Аляксандраўскі сельсавет, у тым ліку змяшчэннем націску, ад перакладу на рускую мову назвы вёскі Александрова, якая знаходзіцца ад Александрыны больш як за 10 км і цэнтрам сельсавета ніколі не была.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Павяцкага (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына) і Лявонпальскага (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава) сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. — Ф. 1617. Воп. 2. Спр. 109, 167, 204. Аб утварэнні выбарчых участкаў па выбарах у Вярхоўны Савет СССР па Мёрскаму раёну. 156—177. Александрынскі выбарчы ўчастак // Большэвіцкая трыбуна. — 1950 г. — 26 студз.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе