Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» — мураваны праваслаўны храм у в. Бароўка, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Гісторыя Праваслаўны прыход царквы іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» зарэгістраваны 5 кастрычніка 2001 года.

У кастрычніку 2005 года праваслаўная грамада набыла вагончык, які быў адаптаваны пад храм. 25 лютага 2009 года адміністрацыяй Лепельскага раёна быў перададзены адміністрацыйны будынак былой электрастанцыі, у якім пасля рэканструкцыі праводзяцца набажэнствы.

Пры царкве дзейнічае нядзельная школа для дзяцей і дарослых. Заняткі вядуць настаяцель храма іерэй Уладзімір Кажаноўскі і прыхаджанка Валянціна Леанідаўна Ратнікава. У школах вывучаюць Катэхізіс, Закон Божы, гісторыю царквы і інш.Храм иконы Божией Матери «Неупиваемая Чаша» п. Боровка Лепельского района.

Літаратура Храм иконы Божией Матери «Неупиваемая Чаша» // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 90.

Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Бароўка (Лепельскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лепельскага раёна