Януш Алендскі (? — ?) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Стэфана і Францішкі з Пакашаў. Ротмістр войска літоўскага, пісар вайсковага дэпартамента ВКЛ (1778, 1780). Згодна с падзелам спадчыны атрымаў маентак Мачульна Ваўкавыскага павета.

Сям’я Узяў шлюб з Канстанцыяй з Чаховічаў герба «Астоя», пакінуў пяцера сыноў: Стэфан, староста рэвельскі; Адам (памёр да 1802); Аляксандр, суддзя земскі, падкаморы ваўкавыскі. Першая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага, другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага; Станіслаў, харунжы шавельскі, першая жонка Ганна з Ласіцкіх герба «Рагаля», другая жонка — Антаніна з Рымгайлаў; Людвік;

і дачку Францішку, у шлюбе за палкоўнікам войск літоўскіх Невядомскім.

Літаратура

Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . // «Гербоўнік беларускай шляхты». Т. 1. Мінск, 2002. — С. 146—151.

Януш Катэгорыя:Ротмістры Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай