Крыштаф Алендскі (? — пасля 1602) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Януша.
Згодна з падзелам бацькоўскай спадчыны атрымаў маёнтак Мачульна, Дварэц Гнезненскі, Хрустаў, пляцы з дамамі ў Ваўкавыску, па прывілеях Жыгімонта III Вазы 1593 і 1603 гадоў валодаў в. Дзякі і Жылічы ў Ваўкавыскім павеце.
22 кастрычніка 1602 года напісаў тэстамент, пасля чаго хутка памёр.
Сям’я Жанаты з Ганнай Есьман, пакінуў сыноў Яна (пам. 1649), Юрыя, Крыштафа, Мікалая і дачок — Хрысціну і Гальшку.
Герб У гербе Крыштафа Алендскага звяртае на сябе ўвагу адмысловы кляйнот герба «Равіч»: мядзведзь згубіў ружу, зніклі рогі, затое з’явіліся два сцягі і ашыйнік. Магчыма, гэта мядзведзь з герба Жамойці. Характар кляйнота не пакідае сумненняў, што ён быў нададзены або непасрэдна Крыштафу Алендскаму, або каму іншаму з яго рода, як ганаровае адрозненне ў родавы герб за нейкія заслугі.
Літаратура
Крыштаф