Гедэон Алендскі (? — пасля 1737) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Дыянісія і Ганны з Самбаржэцкіх, пачынальнікаў хрустаўскай галіны роду, унук Юрыя.
Пісар гродскі, стражнік Ваўкавыскага павета (1734), дэпутат Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1716), пасол на Варшаўскі сойм (1735).
Сям’я Двойчы жанаты. Першы шлюб з Рахеллю Глушынскай, з якой меў аднаго сына Ігнацыя Францішка і трох дачок — Ганну Канстанцыю, Іаганну, Тэадору.
Другі шлюб з Ганнай удавой па Францкевічу-Радзімінскаму, з якой меў двух сыноў — Дыянісія і Юрыя.
Літаратура
Гедэон Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісары гродскія ваўкавыскія Катэгорыя:Стражнікі ваўкавыскія