Жэрар Ланвен (; нар. , Булонь-Біянкур, Францыя) — французскі акцёр.
Біяграфія У 17 гадоў кінуў вучобу. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, гандляваў джынсамі на парыжскім блышыным рынку. Пазнаёміўся з Міу-Міу і Калюшам, якія запрасілі яго працаваць у тэатр Кафэ дэ ла Гар. У тэатры Ланвен выконваў абавязкі працоўнага сцэны, асвятляльніка. Затым сумесна з Марцінам Ламотам і Крысцін Дэжо заснаваў сваё ўласнае кафэ-тэатр Ла Вэрв’е Пічард. Праз Калюша Ланвен атрымаў ролю ў камедыі «Вы не атрымаеце Эльзаса і Латарынгіі» (1977). Папулярнасць акцёр здабыў пасля «Выбару зброі» і атрымання Прыза Жана Габена за ролю ў фільме «Дзіўная справа». У Ланвене ўбачылі ўвасабленне новай мужнасці французскага кіно. Пасля поспеху «Спецыялістаў» Патрыса Леконта, дзе ён сыграў з Бернарам Жырадо, ён заняў месца ў шэрагу лепшых акцёраў Францыі. Ланвен разам Патрысам Леконтам і Патрыкам Дэвулфам напісаў сцэнарый карціны «Я хачу цябе» (1985). Фільм атрымаў негатыўную крытыку і быў няўдалым ў камерцыйным плане. У 1990-х гадах акцёр здымаўся рэдка, аддаючы перавагу працу ў вядомых рэжысёраў: Клода Лелуша, Ніколь Гарсіі, Бертрана Бліе. Фільмаграфія (1996) «Мужчына майго жыцця» — Жано
Катэгорыя:Акцёры Францыі