Важагодскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Вожага, які размешчаны за 170 км ад Волагды.

Геаграфія Важагодскі раён мяжуе з Верхаважскім, Сямжанскім, Хараўскім, Усць-Кубінскім і Кірылаўскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 5751,59 км².

Гісторыя Важагодскі раён быў утвораны 15 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 14 826 чалавек. Непасрэдна ў Вожазе месцяцца 41,52 % насельніцтва раёна.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці