Валянцін Навумавіч Рабцэвіч () — беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997). Спецыяліст па гісторыі грашовага абарачэння ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматычнай школы.
Біяграфія Нарадзіўся 26 лютага 1934 года ў в. Красная Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1957 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1957—1959 гадах — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажа СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага.
У 1964 годзе абараніў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тапаграфія манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі».
З 1963 года працаваў на гістарычным факультэце БДУ, спачатку выкладчыкам, з 1970 года — дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 года — кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін, з 1997 года — прафесар.
У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Расійска-„польскія“ манетныя эмісіі эпохі Пятра I».
Памёр 29 мая 2008 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць Вывучаў гісторыю грашовага звароту ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій «Пра што расказваюць манеты», «Нумізматыка Беларусі», «Расійска-польскія манетныя эмісіі эпохі Пятра I», больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і энцыклапедычных выданнях.
На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР.
Дзякуючы яго намаганням на Беларусі засталася частка ўнікальнага грашова-рэчавага скарбу 15 ст. (сярод рэчаў г. зв. «пояс Вітаўта»).
Археалагічная праца Удзельнічаў у вывучэнні і раскопках археалагічных помнікаў: Ветачка, Рагачоўскі раён Гадзілавічы, Рагачоўскі раён Каласы, Рагачоўскі раён Мадора, Рагачоўскі раён Навасёлкі ў межах Мядзела Нагаўкі, Мядзельскі раён Наўры, Мядзельскі раён Цагельня, Рагачоўскі раён Юдзічы, Рагачоўскі раён
Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (БДУ). Залаты знак Польскага нумізматычнага таварыства.
Навуковыя артыкулы і кнігі
Монетные клады второй четверти 18 в. на территории Чернигово-Северской земли и Восточной Белоруссии // Нумизматика и сфрагистика, вып.1, Киев, 1963; Шотландские монеты первой половины 17 века в кладах Белоруссии и соседних районов // Нумизматика и эпиграфика, т.4, Москва, 1963; Обращение пражского гроша на западнорусских землях // Государственный Эрмитаж, 1764—1964, Ленинград, 1964; Два монетно-вещевых клада 9 века из Витебской области // Нумизматика и эпиграфика, т.5, Москва, 1965; Куфические дирхемы на территории Белоруссии // Древности Белоруссии, Минск, 1966; Основные итоги нумизматических исследований в БССР // Белорусские древности, Минск, 1967; Находки античных монет на территории Белоруссии // Вопросы истории, Минск, 1968; Некоторые вопросы обращения медной монеты на территории Польши // 1 Międzynarodowy kongres archeologii słowiańskiej, Wrocław, 1968; О чём рассказывают монеты, 1-е выд., Минск, 1968 Русская монетная медь XVII века в кладах Белоруссии и Украины // Древности Белоруссии, Минск, 1969; Нумизматика // Историческое краевединие Белоруссии, Минск, 1970; Некоторые вопросы тезаврации сокровищ // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1972; Новые монеты Дегтянского клада // Беларускія старажытнасці, Мінск, 1972; Денежное обращение // Очерки по археологии Белоруссии, Минск, 1972 — у суаўтарстве з Г. Штыхавым; Раковецкий клад // Науч. сессия, посв. памяти профессора Д. Г. Капанадзе, Тбилиси, 1972; Мароськовский клад 17в. // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1974; Коз’янковский клад // АО Москва, 1974 О чём рассказывают монеты, 2-е выд., Минск, 1978; Skarby monet z XVI i XVII wieku na terenie obwodu Brzeskiego I Grodzieńskiego Białoruskiej SRR // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 6, 1986; «Бумаги М. Г. Деммени» как источник по истории монетного производства Петровкой эпохи // Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции «Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении», Ленинград, 1987; Тинф Петра І (в поисках прототипа) // Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: XI Всесоюзная науч.конф. историков-славистов, Минск, 1988; Putywlskie і sewskie czechy // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 8, 1988 Российско-«польские» монетные эмиссии эпохи Петра І // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: тэз. дак. і павед. міжн. канф., Мінск, 1990; Археалогія і нумізматыка Беларусі — энцыклапедыя, (частка артыкулаў), Мінск, 1993; Нумизматика Беларуси, Минск, 1995; Клады: атрибуция, классификация, интерпритации// Банкаўскі веснік, жнів. 2005.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Пералік асноўных апублікаваных прац В. Рабцэвіча Ваганов С. Загадка Рябцевича // Народная Воля, № 83-84. 6 чэрв. 2008
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Нумізматы Беларусі Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага