Даміні́к Ко́рвін-Касако́ўскі з Ко́сакаў () — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1711 годзе ў Коўне (Троцкае ваяводства).

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Мікалая Касакоўскага і Анны СкарулскайM.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, . Падстароста ковенскі (1741), суддзя земскі ковенскі (1741), стражнік ковенскі (1735).

Памёр у 1743 годзе ў Янава.

Сям’я

Ажаніўся з Марыянай з Забелаў, з якой меў дзяцей: Міхал Касакоўскі (1733—1798), ваявода віцебскі і браслаўскі; Антоній Касакоўскі (1735—1798), кашталян інфлянцкі; Юзаф Казімір Касакоўскі (1738—1794), біскуп інфлянцкі; Шыман Марцін Касакоўскі (1741—1794), гетман польны ВКЛ; Ганна Касакоўская (каля 1740 — ?), м. — Караль Чарнецкі, кашталян.

Усе яго сыны былі прыхільнікамі Таргавіцкай канфедэрацыі, за што ў час паўстання 1794 года падпалі пад пераслед з боку інсургентаў.

Крыніцы

Спасылкі Dominik Korwin-Kossakowski z Kossaków h. Ślepowron

Дамінік Катэгорыя:Падстаросты ковенскія Катэгорыя:Суддзі земскія ковенскія Катэгорыя:Стражнікі ковенскія