Зыгмунт Сідаровіч (; 1846, Львоў — 1881, Вена) — польскі мастак, пейзажыст, пісаў таксама партрэты.

Пасля сканчэння політэхнічных штудыяў у Львове выехаў на навучанне ў Венскую акадэмію, дзе займаўся ў 1864—1867 гадах. Вярнуўшыся ва Львоў, зарганізаваў сваю выставу. У 1873 годзе выехаў навучацца ў Мюнхен. Уваходзіў у кола такіх маляроў, як Юзаф Брант, Аляксандр Коціс, У. Брахоцкі. У 1878 годзе выехаў у Вену.

Вядомы перш за ўсё маляваннем сціплых пейзажаў, што адлюстроўвалі занядбаны стан польскай вёскі ў розны час дню.

Літаратура Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska, Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą, Wydawnictwo Kluszczyński, 2003, ISBN 83-88080-85-7

Спасылкі

AGRA-ART

Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя