Зілаі́рскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Зілаір.

Геаграфія Зілаірскі раён мяжуе з Баймацкім, Хайбулінскім, Зіянчурынскім, Кугарчынскім і Бурзянскім раёнамі. Плошча раёна складае 5773,99 км².

Гісторыя Зілаірскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 14923 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (56,5 %), далей ідуць рускія (36,2 %), татары (3,2 %) і чувашы (2,8 %).

Вядомыя асобы Мікалай Раманавіч Ірыкоў (1921—1943) — Герой Савецкага Саюза (1943).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана