Тэафіля Багуміла з Глінскіх, у шлюбе Буката (; нар. 1762/1763, в. Косічы, цяпер Навагрудскі раён — 23 кастрычніка 1799) — беларуская польскамоўная паэтка эпохі Асветніцтва.

Біяграфія Бацька паэткі — палкоўнік войск Вялікага Княства Літоўскага (пам. 22 мая 1807), маці — Тэафіля з Галухоўскіх (пам. 23 сакавіка 1785). Мела братоў Феліцыяна (нар. 1761), Людвіка (нар. 1764), Тэафіля Казіміра (нар. 1767) і сястру Дароту (нар. 1771). Кальвіністка. Некаторы час жыла ў Шчорсах.

Творчасць Творчасць і біяграфія Глінскай на сённяшні дзень найменш вывучана сярод іншых паэтак XVIII ст.

Асаблівым у паэзіі Т. Глінскай з’яўляецца яе грамадска-патрыятычная скіраванасць. Напісаны з нагоды візіту караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцы Косічаў у 1784 годзе верш «Szczorse» апісвае вызваленне сялян ад прыгону ў маёнтку Шчорсы. У рукапісах Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве знойдзены верш «Na obraz J. O. Xiężney Massalskiej». Аўтар віншавальных вершаў, перакладаў. Працавала ў кірунку класіцыстычнай літаратуры з беларускімі асаблівасцямі.

Сям’я 29 верасня 1790 года выйшла замуж за Алаізія Букатага, сына Ігнацыя (ці Яна) і Асяндоўскай. У шлюбе мела дзвюх дачок: Крысціна Антаніна (нар. 1792); Францішка Яанна (нар. 1796), у шлюбе з Аляксандрам Алендскім.

Выбраныя творы Szczorse, powst. w sierpniu 1784, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 91-93; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956. Hymn Peruanów o śmierci. Z prozy Inkasów pana Marmontela wyjęty i na wiersz przełożony, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 99-103; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956. Bukiet od córki dla matki w dzień imienin tejże, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu: Życie Ignacego Bykowskiego, porucznika wojsk rosyjskich, przez niego samego napisane w roku 1808, wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956. Od tejże, w wilią rocznicy ojca, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956. Wiersze imć panny Glińskiej na obraz j. o. księżny Massalskiej, hetmanowy W. Ks. Lit., przez imci p. Szmuglewicza malowany… w Wilnie. Myśli na ustroniu, odpisy rękopiśmienne z XVIII wieku w Bibliotece Jagiellońskiej, sygn. 6214/III.

Крыніцы

Літаратура T. 4: Oświecenie. W: Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1966, s. 469—470.

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Паэты XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне