Іван Мікалаевіч Зубачоў () — адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую айчынную вайну.

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай, савецка-фінляндскай войнаў.

Намеснік камандзіра 44 стралковага палка капітан І. М. Зубачоў 24 чэрвеня 1941 года ўзначаліў зводную групу абаронцаў цэнтральнай часткі Брэсцкай крэпасці — Цытадэлі. Цяжка паранены і кантужаны трапіў у палон, загінуў у лагеры для ваеннапалонных.

У 1958 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітан І. М. Зубачоў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені пасмяротна.

Памяць

Імем І. М. Зубачова названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Жабінцы, Луховiцах Маскоўскай вобласці. У 1962 годзе ў Брэсце ўстаноўлена мемарыяльная дошка І. М. Зубачову (вул. Зубачова, 17). 3 мая 1985 года на будынку Зарайскага гаркама КПСС была адкрыта мемарыяльная дошка. На малой радзіме ў Падлеснай Слабадзе ўстаноўлены помнік. У 2016 годзе ў Беларусі выпушчана паштовая марка з партрэтам І. М. Зубачова. 28 лютага 2018 годзе у Лухавiцкай міжпасяленчаскай бібліятэцы імя І. Марозава Маскоўскай вобласці праведзены гісторыка-патрыятычныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння І. М. Зубачова23 лютага 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Зубачова (1898—1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941).

Літаратура Зубачоў Iван Мiкалаевiч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн., 1990. — С. 223. Зубачёв Иван Николаевич // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 237. Зубачёв Иван Николаевич // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 178.

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі абароны Брэсцкай крэпасці Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйных лагераў Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Асобы на марках