Пуцеправод па Віцебскім праспекце — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае жылы раён Дзімітрава і раён завода Кірава, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў — Крычаў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць Віцебскі праспект.
Пабудаваны ў 1923 годзе. Тып канструкцыі — бэлечны. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 70 м, шырыня 24,5 м.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1923 год у Магілёве Катэгорыя:Пуцеправоды Магілёва Катэгорыя:Віцебскі праспект (Магілёў)