Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае жылыя раёны Фестывальны і Мір, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць вуліца Якубоўскага.

Пабудаваны ў 1991 годзе. Да яго ўзвядзення дарога на Мінск праходзіла па пуцеправодзе па вуліцы Арлоўскага, узведзеным у 1929 годзе. Дзякуючы новаму пуцеправоду дарога была выпрастана, а стары пуцеправод ператвораны ў пешаходны.

Тып канструкцыі — бэлечны. Мае 4 пралёты, даўжыня складае 80 м, шырыня 25 мМогилев: цифры и факты. Мосты и путепроводы.

У 2018 годзе праведзена рэканструкцыя пуцеправода (арх. С. А. Шапавалава). Сярод іншага агароджа заменена на чыгунную, на ўездах устаноўлены групы з чатырох простых тумб, абліцаваных шэрым паліраваным гранітам, і расшытых уверсе і ўнізе заглыбленымі гарызантальнымі палосамі. На крайняй тумбе, упрыгожанай з боку невялікім шчытом з гербам Магілёва, устаноўлена свяцільня.

Спасылкі

Катэгорыя:1991 год у Магілёве Катэгорыя:Пуцеправоды Магілёва Катэгорыя:вуліца Якубоўскага (Магілёў)