Казімір Кулак ( — ), каталіцкі святар заходняга абраду, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр, педагог, актывіст беларускага студэнцкага руху міжваеннага дваццацігоддзя, прыхільнік беларускага вуніяцтва.

Біяграфія Нарадзіўся ў в. Сакольскага павета Гарадзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Вікенцій і Разалія (з дому Фалевічаў) Кулакі.

Скончыў Дуброўскае вышэйшае пачатковае вучылішча (7 чэрвеня 1914 года). З 1915 года — клерык Віленскай духоўнай семінарыі. Пасвячоны ў святары 30 мая 1920 года. З 1923 года служыў вікарыем у парафіі Трокі і адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовай школе. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Віленскай семінарыі. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе ў 1927 годзе паспяхова абараніў доктарскую працу на тэму «Псіхалогія вяртання да каталіцтва Мялеція Сматрыцкага, біскупа Полацкага». Пад час вучобы ў Рыме падараваў Папскай бібліятэцы ў Ватыкане «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» В. Ластоўскага. Перапісваўся з беларускім святаром Уладзіславам Талочкам.

У лістах да Вацлава Ластоўскага палемізаваў у сувязі з прапановай апошняга «стварыць сваю ўласную веру».

Пасля вучобы вярнуўся ў Пінскую дыяцэзію, дзе працаваў прафесарам рускай мовы ў мясцовай духоўнай семінарыі. Кіраваў уніяцкім сектарам у Пінскай біскупскай курыі. У 1933 годзе — у Варшаве: выконваў абавязкі сакратара грэка-каталіцкага біскупа Міколы Чарнецкага. Прадстаўлены ў Ватыкане як кандыдат у папскія прэлаты, аднак прэлатуры не атрымаў.

Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгралі дзве істотныя акалічнасці: прыхільнасць да ўніяцтва і паслядоўная падтрымка беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. У 1940-я гады праводзіў душпастырскую дзейнасць у Ляндварове і Тургелях Троцкага дэканата. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі.

Памёр у Ляндварове, там жа быў пахаваны.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сакульскім павеце Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі