Алякса́ндар Восіпавіч Бы́хавец герба «» (? — 1863, Магілёўцы) — шляхціч, гісторык-аматар XIX стагоддзя.

Біяграфія Валодаў маёнткам Магілёўцы ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У яго бібліятэцы ў 1820-х гадах быў выяўлены летапісны звод XVI стагоддзя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1834 Аляксандр Быхавец перадаў рукапіс Тэадору Нарбуту, які выдаў яго пад назвай «Хроніка Быхаўца» ў 1846 годзе.

Сям’я У шлюбе з Даміцэляй з Бучынскіх меў дзяцей: Казімір, генерал-маёр расійскага войска. Памёр бяздзетным. Станіслаў Юзаф Даніэль (1829—1883), генерал-маёр расійскага войска. Памёр бяздзетным. Жалобнае набажэнства па памерлым генерале адбылося ў чэрвені 1883 года ў капліцы ў маёнтку Магілёўцы па асабістым дазволе гродзенскага губернатара Мікалая Цэймерна. Пахаваны ля вёскі Барысікі Пружанскага раёнаВандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца». 21 Мая 2010 г.. Юлія (1825—1858), у шлюбе з Яўстахам Дзяконскім (1820—1894) мела сына Казіміра (?—1913). Памерла вельмі маладой і была пахавана на каталіцкіх могілках у Сапоцкіне (Гродзенскі раён).

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Пружанскім раёне Аляксандр