Тараканьскі Богаяўленскі манастыр — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у в. Таракань (цяпер в. Імянін, Драгічынскі раён).
Гісторыя Царква у стылі віленскага барока пабудавана у 1710 годзе, мураваны кляштар у 1779 годзе.
Быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры ўніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя Холмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.
Манастыр быў канчаткова закрыты ў 1874 годзе ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галеччу абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 года заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа.
У 1950-х гадах (1959Таракань (Імянін). Базыліянскі кляштар.) былая базылiянская царква была знішчана.
Галерэя
Спасылкі Базіліянская царква Богаз’яўленьня
Катэгорыя:З’явіліся ў 1779 годзе Катэгорыя:1779 год у Беларусі Катэгорыя:Імянін (Драгічынскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Базыльянскія манастыры Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1950-я гады