Германскі працоўны фронт () — асацыяцыя прафсаюзаў у Трэцім Рэйху, якая аб’яднала ў сабе ўсе існуючыя ў Германіі прафсаюзы і цалкам падпарадкоўвалася НСДАП пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады.

Гісторыя У 1929 годзе падчас Нюрнбергскага з’езда НСДАП было прынята рашэнне аб стварэнні «нацыянал-сацыялістычнай арганізацыі вытворчых ячэек» — НСАВВ. Новая арганізацыя ўяўляла сабой аб’яднанне палітработнікаў НСДАП, якія былі закліканы ажыццяўляць на прадпрыемствах светапоглядную арыентацыю працоўных ў духу нацыянал-сацыялістычнай ідэі. НСАВВ павінна была аслабіць прафсаюзную дзейнасць Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) і Камуністычнай партыі Германіі (КПГ).

У 1933 годзе, пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады, НСАВВ фактычна была ператворана ў Германскі працоўны фронт.

З паразай Германіі ў Другой сусветнай вайне, у ходзе дэнацыфікацыі, Германскі працоўны фронт спыніў існаванне.

Літаратура

Спасылкі

Германскі працоўны фронт: стварэнне і дзейнасць (1933—1939)

Катэгорыя:Прафсаюзы Германіі Катэгорыя:Нацысцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Трэцяга рэйха