Шведская брама (, ) — помнік культуры, архітэктурны комплекс, размешчаны ў некалькіх дамах на вуліцы Торня ў Старым горадзе Рыгі, Латвія.

Гісторыя У канцы XVII стагоддзя ўздоўж гарадскога мура будуюцца жылыя дамы. Да іх неабходна было пракласці праезд, які б можна было зачыняць. З гэтай мэтай у 1698 годзе, падчас шведскага панавання, у муры жылога дома была прабіта новая гарадская брама. Побач некалі знаходзілася абарончая вежа Юргена — цяпер яе рэшткі ўбудаваныя ў суседні з брамай дом № 11.

У 1926 годзе брама была арандавана ў горада Саюзам архітэктараў Латвіі, і будынак быў перабудаваны. Увесь комплекс атрымаў сённяшні выгляд пасля рэканструкцый 1953—1956 і 1986—1987 гадоў.

Шведская брама ў літаратуры Герой серыі дэтэктыўных раманаў шведскага пісьменніка Хенінга Манкеля Курт Валандэр наведаў Шведскую браму ў рамане Рыжскія сабакі.

Гл. таксама Шведская брама (Прыекулэ)

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Рыгі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыгі Катэгорыя:Брамы Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1698 годзе Катэгорыя:1698 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Латвіі