Мікола Ракітны (сапр. — Мікалай Ісакавіч Новікаў; , в. Петрыцкае, , Гомельская вобласць — 2 жніўня 2000) — беларускі празаік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую сямігодку. У 1935—1938 вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасля заканчэння якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзялення Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады.
У 1939—1946 у Чырвонай арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У 1943 накіраваны ў ваеннае вучылішча.
Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газеты «Звязда» (1946—1949), рэдактарам аддзела нарыса (1949—1967), аддзела літаратуры і мастацтва (1967—1980) часопіса «Беларусь». Жыў у Мінску.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.
Творчасць Першае апавяданне «Выпадак у атрадзе» надрукаваў у 1944 на рускай мове ў армейскай газеце «За Отчизну», другое апавяданне «Пярэваратні» — у газеце «Красный воин». З 1947 года піша на беларускай мове. Яго апавяданні, нарысы, фельетоны рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку (часопісы «Беларусь», «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка» і інш.).
Аўтар зборнікаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданні і нарысы, 1961), «Была вясна…» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). У 1980 годе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Тамсаарэ.
Нязменным аб’ектам увагі аўтара з’яўляюцца сціплыя вясковыя людзі. Апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай дакладнасцю, цэласнасцю задумы, выразнай мовай герояў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура Ракітны Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 480 с ISBN 5-85700-168-4 Ракітны Мікола /
Спасылкі Мікола Ракітны на Беларускай Палічцы Ракітны Мікола. Гомельскі інфармацыйна-бібліятэчны партал
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі