Інэса Фёдараўна Брэгман (нар. , Барысаглебск, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Мінгарпраекце, Мінскпраекце, з 1975 года — вядучы архітэктар у Белжылпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года (Мінск).

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): добраўпарадкаванне вадасховішчаў Заслаўскага, Драздоўскага (1973), Вяча (1975), ПДП пас. Ратамка Мінскага раёна (1973); праекты капітальнага рамонту жылых дамоў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Брэсце, Магілёве (1976-80).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя