Ме́льнік С. 106. (, падляшск.: Mélnik) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад Семятыцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Мельнік.
Геаграфія Паселішча размяшчаецца над ракой Буг, непадалёк ад беларуска-польскай мяжы. У наваколлі Мельніка рачная даліна перасякае пояс напорных марэн сожскага зледзянення. Назва мясцовасці ўзнікла ад пакладаў мелу, якія знаходзяцца пад вёскай. Мел залягае тут у ледавіковых адорвенях.
Гісторыя
Галіцка-Валынскае княства Упершыню Мельнік згаданы пад 1240 годам у Іпацьеўскім летапісе. У 1260 годзе князь Васілька Раманавіч маліўся ў Мельніцкай царкве Св. Багародзіцы перад паходам на яцвягаў.
Вялікае Княства Літоўскае У 1324 годзе дарагічынская зямля была далучанага Гедзімінам да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1378 годам у Хроніцы Віганда ўзгадваецца аблога мельніцкага замка тэўтонцамі. У 1420 годзе князь Вітаўт заснаваў першы касцёл Божага Цела, Узвышэння Маці Божай і Усіх Святых.
У 1430—1444 гадах Мельнік знаходзіўся ў руках мазавецкіх князёў. У 1440 годзе Мельнік атрымаў ад князя Баляслава Варшаўскага кульмскае гарадское права.
23 кастрычніка 1501 года вялікі князь літоўскі Аляксандр у мельніцкім замку падпісаў акт мельніцкай уніі, а некалькімі днямі пазней дараваў Мельніку магдэбургскае права. З 1520 года цэнтр асобнага Мельніцкага павета. У 1551 годзе замак перабудаваны ў стылі рэнесансу.
Рэч Паспалітая У 1569 годзе разам з Падляшскім ваяводствам Мельнік далучаны да Кароны Польскай Рэчы Паспалітай. У 1657 годзе горад разбураны шведскімі і трансільванскімі войскамі.
У 1776 годзе ў Мельніку пабудаваная Пакроўская царква.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага паселішча праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі.
У 1825 годзе ў пабудаваная Прачысценская царква. У 1871 годзе гатычны замкавы Троіцкі касцёл перададзены праваслаўным, у 1915 годзе зруйнаваны.
Найноўшы час У 1920 годзе пабудаваны новы касцёл Перамянення Божага. У 1934 годзе па просьбах жыхароў Мельнік пазбаўлены гарадскіх правоў.
З 1939 года Мельнік ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе ў час будаўніцтва Лініі Молатава жыхары Мельніка вымушаныя пакінуць горад.
22 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мельнік ад нацысцкай акупацыі.
У 1953 годзе заснаваны камбінат па здабычы крэйды.
З 2023 года ў Мельніку разам з Радзівілаўкай праводзіцца цыкл культурных імпрэз «Міжнародныя сустрэчы дудароў, лірнікаў і спевакоў», накіраваны на папулярызацыю традыцыйнай музыкі, дударства, лірніцтва і аўтэнтычнай спеўнай спадчыны. Асноўныя пляцоўкі імпрэзы — музейныя і гарадскія прасторы Мельніка (у тым ліку Galeria „Mielnicki Kuferek” і Ośrodek Dziejów Ziemi Mielnickiej) і амфітэатар у Радзівілаўцы; фармат аб’ядноўвае «музычныя шпацыры», канцэрты, выставы інструментаў і сустрэчы з выканаўцамі з розных краін Еўропы. Сустрэчы маюць таксама гістарычны кантэкст: ужо ў судовай скарзе ксяндза Віткоўскага ад 1 чэрвеня 1610 года згадваюцца святкаванні ў Мельніку з удзелам людзей «з дудамі, з бубнамі і іншымі вясковымі інструментамі», што лічыцца адной з ранніх пісьмовых згадак пра беларускую дуду на Падляшшы. Дадатковым іканаграфічным сведчаннем з’яўляецца кафля з выявай дудара, знойдзеная ў Мельніку і звязаная са зборамі Muzeum Podlaskie w Białymstoku. Славутасці Троіцкі касцёл.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гарады Русі