Іван Ігнацьевіч Васілевіч (, ст. Палессе, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі інстытутаў Белдзіправадгаса (1972), Сельгастэхпраекта (1976), лабараторны корпус Белдзіправадгаса (1980), комплексы будынкаў УНДІТІМЖ (1979—1983), эксперыментальнай вытворчасці Інстытута тэхнічнай кібернетыкі, з вопытнай доследнай Інстытута фізікі АН БССР (1986), галоўны павільён будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР, паліклініка МУС па вул. Мяснікова (1988) у Мінску, планіроўка і забудова пас. Таксімо на БАМе (1986), аўтар Дома Саветаў у Слуцку (1986).

Узнагароды 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект Дома архітэктара (1974, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Слуцка