Духаўшчы́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Духаўшчына.

Геаграфія Плошча раёна — 2610 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Цвярской вобласцю, на захадзе з Дзямідаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласці.

Вялікую частку раёна займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое з’яўляецца водападзелам басейнаў рэк Дзвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёна знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месцяцца найбуйнейшыя балоты вобласці: Свіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.

Гісторыя Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 годзе ўа выніку пераносу павятовага цэнтра з сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы Духаўшчынскае гарадскае паселішча Азёрненскае гарадскае паселішча

Сельскія паселішчы Булгакаўскае сельскае паселішча Прачысценскае сельскае паселішча Траццякоўскае сельскае паселішча

Транспарт Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цвярской вобласці). Паралельна яе аўтадарога Смаленск — Нялідава.

Вядомыя асобы Іван Трафімавіч Панчанка (1928—2005) — беларускі пісьменнік, журналіст. Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў (нар. 1925) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук.

Спасылкі

Духаўшчынскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці