Салакі С. 74. або Салокі, таксама Са́лакас () — мястэчка ў Літве, на возеры Лодзі. Цэнтр сянюніі Езяроскага раёна Уцянскага павета.

Назва Тапонім Салакі ўтварыўся ад колішняга возера СалакіVanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 287..

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 года, 2 лістапада 1497 годаKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511, 521. і 1512 годRowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 216.); в Солоку (1553 год)Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Салакі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.

Пад 1552 годам Салакі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.

Каля 1890 года ў Салаках быў 81 будынак.

Найноўшы час З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з другой паловы снежня 1918 года тэрыторыя была занята Чырвонай Арміяй С. 20., з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Салакі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: ~1890 год — 1083 чал. S. 59. XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.

Славутасці Капліца Святога Яна Непамука (1930) Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1911) Могілкі татарскія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі