Ісландскі пашпарт — дакумент, які выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісландыя для міжнародных падарожжаў.

Апісанне Ісландскага пашпарта Ісландскі пашпарт сіняга колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE*, у сярэдняй частцы выява герба Ісландыі. Пад гербам у тры радкі надпіс *VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT*, далей знак біяметрычных пашпартоў.

Старонка Інфармацыі ў пашпарце Ісландскі пашпарт змяшчае наступныя даныя: Фатаграфія ўласніка пашпарта Тып (пашпарта) Код краіны (ISL) Нумар пашпарта Прозвішча Імя Грамадзянства Рост Дата нараджэння Персанальны нумар Пол Месца нараджэння Дата выдачы Дата заканчэння тэрміна дзеяння Стужка машыначытальнай зоны.

Вандроўкі без візы Ісландыя мае дамовы бязвізавага ўезду са 165-ццю краінамі, што значыць, што грамадзяне Ісландыі могуць наведваць 165 краін для кораткачасовых візітаў, як турысты без візы. Ісландыя стаіць на 9-м месцы ў індэксе міжнароднай свабоды вандровак () за 2014 годhttps://www.henleyglobal.com/files/download/hvri/HP_Visa_Restrictions_Index_140728.pdf .

Катэгорыя:Ісландыя Ісландыя