Анатоль Васілевіч Гарбачоў (, в. Чарнякоўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Брэсцкім аблпраекце, з 1961 па 1971 г. — галоўным архітэктарам Брэста, у Брэсцкіх праектна-канструктарскіх майстэрнях, у Белкамунпраекце, з 1974 года — начальнік, галоўны архітэктар майстэрні, начальнік аддзела ў Брэстграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў Брэсце.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Пушкінскай (1964), Набярэжнай (1963), Маскоўскай (1974—1976), манументы вызваліцелям Брэста (1965), «Вартавым граніц» (1971) у Брэсце, забудова Цэнтральнага раёна і мікрараёнаў № 5, 7 у Пінску (1980—1986).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Пінска