Рыгор Маркавіч Трухно́ў ( — ) — гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Шамкі Барысаўскага павета Мінскай губерні (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў савецкую партыйную школу і да 1931 года выкладаў гісторыю на рабфаку ў горадзе ДуброўнаЗ АЎТАБІЯГРАФІІ ПРАФЕСАРА БДУ Г. М. ТРУХНОВА // Архіў БДУ. Ф. 205. Воп. 10. Спр. 328. Л. 4. Машынапіс.. У 1934 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут (сацяльна-эканамічны факультэт) і ў 1934—1938 гадах выкладаў гісторыю і геаграфію ў Барысаве. У 1941 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры новай гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ліпені—кастрычніку 1941 года працаваў выкладчыкам новай гісторыі Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 года. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Данскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе ў званні гвардыі капітана. З 1946 года Р. М. Трухноў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры новай і навейшай гісторыі гістарычнага факультэта. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Германская імперыялістычная палітыка на Балканах у перыяд першай Балканскай вайны 1912—1913 гг.»Рыгор Маркавіч Трухноў (02.10.1908—26.11.1986) // Гістарычны факультэт БДУ, у 1964 годзе — доктарскую на тэму «Рэвалюцыйны ўздым у Германіі (з 1918 года да пачатку Рурскай акупацыі 1923 году)».

Памёр 26 лістапада 1986 года.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы Р. М. Трухнова па пытаннях гісторыі Германіі і савецка-германскіх адносінах першай паловы XX стагоддзя, гісторыі міжнародных адносін і рабочага руху.

Сярод апублікаванага: Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). — Мн., 1959. Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг. — Мн., 1969. Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.) — Мн., 1982.

Узнагароды і званні 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1944) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За ўзяцце Берліна» Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).

Літаратура

Пётр Бараноўскі. Трухноў Рыгор Маркавіч //  — С. 525.

Спасылкі Трухноў, Рыгор Маркавіч (доктар гістарычных навук; 1908—1986) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Рыгор Маркавіч Трухноў (02.10.1908—26.11.1986) // Гістарычны факультэт БДУ З АЎТАБІЯГРАФІІ ПРАФЕСАРА БДУ Г. М. ТРУХНОВА // Архіў БДУ. Ф. 205. Воп. 10. Спр. 328. Л. 4. Машынапіс. Трухнов Григорий Маркович // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Трухнов Григорий Маркович // Министерство обороны Российской Федерации. Портал «Память народа» Праект «Подвиг народа»

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Германісты Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы