The College Dropout — дэбютны альбом амерыканскага рэпера і прадзюсара Канье Уэста, рэліз якога адбыўся 10 лютага 2004 года. Ён быў намінаваны на «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года» і перамог у намінацыях: «Найлепшы рэп альбом» і «Найлепшая рэп песня» за сінгл «Jesus Walks» у 2005 годзе. Часопіс Rolling Stone назваў яго альбомам года, у часопісе Spin ён заняў першае месца ў рэйтынгу «40 найлепшых альбомаў года». Акрамя таго, альбом атрымаў на рэдкасць высокую адзнаку ад часопіса The Source — чатыры з паловай мікрафона. Усе песні з альбома былі спрадусаваныя самім Канье Уэстам.

Трэк-ліст 2005 Japanese special edition Катэгорыя:Альбомы Канье Уэста Катэгорыя:Альбомы 2004 года Катэгорыя:Дэбютныя альбомы Катэгорыя:Хіп-хоп-альбомы ЗША