Орадзеж () — пасёлак у Лужскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Орадзежскага сельскага паселішча. Утвораны пры аднайменнай чыгуначнай станцыі падчас будаўніцтва Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі ў 1897—1898 гадах. Пасёлак размешчаны ва ўсходняй частцы раёна на аўтадарозе Р41 (41А-004), за 32 км ад горада Луга.

У пасёлку знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя Санкт-Пецярбург — Віцебскага рэгіёна Акцябрскай чыгункі.

На поўнач ад пасёлка знаходзіцца возера Хвойлава і возера Антонава.

Катэгорыя:Населеныя пункты Ленінградскай вобласці