thumb|upright |Апарат ШВЛ для нованароджаных «Птушка VIP» thumb|upright|Мадэль апарата ШВЛ «Усходні Рэдкліф» сярэдзіны XX стагоддзя Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (апарат ШВЛ) — медыцынскае абсталяванне, прызначанае для прымусовай падачы газавай сумесі (кісларод і сціснутае асушанае паветра) у лёгкія з мэтай насычэння крыві кіслародам і выдалення з лёгкіх вуглякіслага газу.
Апарат ШВЛ можа выкарыстоўвацца як для інвазіўнай (праз інтубацыйную трубку, уведзеную ў дыхальныя шляхі пацыента або праз трахеастому), так і для неiнвазiўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх — праз маску.
Апарат ШВЛ можа быць як ручным (мяшок Амбу), так і механічным. Сціснутае паветра і кісларод для пнеўмосілкавання механічнага апарата могуць падавацца як з цэнтральнай сістэмы газазабеспячэння медыцынскай установы або балона сціснутага паветра (пры транспарціроўцы), так і ад індывідуальнага мінікампрэсара і кіслароднага канцэнтратара. Пры гэтым сумесь газаў павінна сагравацца і ўвільгатняцца перад падачай пацыенту.
Сучасныя апараты ШВЛ з’яўляюцца вельмі высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем. Яны забяспечваюць рэспіраторную падтрымку пацыента як па аб’ёме, так і па ціску.
Класіфікацыя апаратаў ШВЛ Класіфікацыя апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх праведзена ў адпаведнасці з ДАСТ 18856-81.
Дзяленне апаратаў ШВЛ па шыраце функцыянальных магчымасцяў і ўзросце пацыента Для дарослых і дзяцей старэй за 6 гадоў 1 група 2 група 3 група Для дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў 4 група Для нованароджаных і немаўлят 5 група
Дзяленне апаратаў ШВЛ па прывадзе і кіраванні З электрапрывадам пнеўмамеханічнае кіраванне электроннае кіраванне ручное кіраванне З пнеўмапрывадам пнеўмамеханічнае кіраванне электроннае кіраванне ручное кіраванне З ручным прывадам
Дзяленне апаратаў ШВЛ па прызначэнні Апараты ШВЛ агульнага прызначэння Апараты ШВЛ спецыяльнага прызначэння
Апараты ШВЛ агульнага прызначэння Працяглая або паўторна-кароткачасовая ШВЛ для дарослых і дзяцей старэй за 6 гадоў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, пасляаперацыйныя аддзяленні і палаты (1, 2, 3 групы) аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, пасляаперацыйныя аддзяленні і палаты, амбулаторыі (3 група) Працяглая або паўторна-кароткачасовая ШВЛ для нованароджаных і немаўлят аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, пасляаперацыйныя аддзяленні і палаты, аддзяленні анестэзіялогіі (4, 5 групы)
Апараты ШВЛ спецыяльнага прызначэння: Ажыўленне нованароджаных родавыя блокі (5 група) Хуткая дапамога для дарослых і дзяцей транспартныя сродкі, месцы паражэнняў, палявыя ўмовы (3, 4 групы) ШВЛ пры бронхаскапіі аддзяленні эндаскапіі і анестэзіялогіі (3 група) ШВЛ пры наркозе аддзяленні анестэзіялогіі (2, 3 групы).ГОСТ 18856-81 — Аппараты ингаляционного наркоза и искусственной вентиляции лёгких. Общие технические требования. Методы испытаний. Исполнители: С. Е. Ксаидрова (руководитель темы); Р. И. Бурлаков, канд. техн. наук; Ю. С. Гальперин, канд. техн. наук; А. И. Трушин, канд. техн. наук; Л. А. Смирнова, канд. техн. наук; Н. М. Азаренок
Спасылкі
Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Пульманалогія Катэгорыя:Рэанімацыя